Ота Крумель
Ота Крумель | |
---|---|
ням.: Otto Krümmel | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1912[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Готфрыд Ота Крумель (ням.: Otto Krümmel; 8 ліпеня 1854, Экзін, Правінцыя Позен, Германія; цяпер г.Кцыня, Куяўска-Паморскае ваяводства, Наклоўскі павет, Польшча — 12 кастрычніка 1912, Кёльн, Германія) — нямецкі географ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку вывучаў медыцыну, затым прысвяціў сябе геаграфічным і фізічным даследаванням — у Оскара Пешэля ў Лейпцыгу, у Іагана Эдуарда Вапойса і К. Зеебаха ў Гётынгене, у A. Бастыяна і Г. Кіперта ў Берліне.
У 1876 атрымаў вучоную ступень кандыдата навук у Гётынгене, у 1878 годзе там жа абараніў доктарскую дысертацыю па геаграфіі. У 1882—1883 працаваў на Нямецкай марской метэастанцыі ў Гамбургу, дзе займаўся акіянаграфіяй у Георга Ноймаера, што паслужыла стымулам да занятку гідраграфіяй.
Увосень 1883 быў запрошаны прафесарам у Кіль; у 1897—1898 быў рэктарам. Адначасова працаваў дацэнтам у ваенна-марской акадэміі.
У 1889 годзе быў удзельнікам нямецкай экспедыцыі па планктоне ў Атлантычным акіяне. У 1911 годзе стаў прафесарам геаграфіі ў Марбургу.
О. Крумель — выдатны акіянограф і геафізік. Яго выкладчыцкая дзейнасць ахоплівала агульную галіну геаграфічных навук. Асноўны навуковы напрамак — акіяналогія. Чытаў лекцыі таксама па метэаралогіі, кліматалогіі, марфалогіі паверхні Зямлі, антрапагеаграфіі, краіназнаўстве і этнаграфіі. Яго галоўная праца, якая зрабіла яго вядомым ва ўсім свеце — кіраўніцтва па акіянаграфіі. Член геаграфічных Таварыстваў (Берліна, Амстэрдама, Лондана, Рыма і інш.); член Камітэта даследаванняў Нямецкага Мора і Міжнароднага камітэта даследаванняў мора (1899).
Зноскі
- ↑ а б Otto Krümmel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Крюммель Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Быдгашчы
- Памерлі 12 кастрычніка
- Памерлі ў 1912 годзе
- Памерлі ў Кёльне
- Выкладчыкі Кільскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы